3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Чароўны транспарт: у Мiнску да 3 студзеня можна сустрэць Дзеда Мароза i Снягурку за рулём аўтобуса
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Новы год сустракаюць і ў наземным транспарце сталіцы. Па вуліцах Мінска курсіруюць амаль паўсотні бліскучых аўтобусаў, тралейбусаў, электробусаў і трамваяў. А за рулём Дзяды Марозы і Снягуркі. Супрацоўнікі прадпрыемства "Мінсктранс" традыцыйна дораць казачны настрой сваім пасажырам.
Убачыць чараўнікоў за рулём аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў можна да 3 студзеня. А ў навагоднюю ноч наземны транспарт будзе працаваць да 5:00. Арганізуюць і дадатковыя маршруты.















