3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
ДАІ Беларусі ўзмоцніць кантроль па захаванні бяспекі ў маршрутках
З 8 па 10 ліпеня супрацоўнікі ДАІ ўзмоцнена правяраюць вадзіцеляў маршрутак. Гэта датычыцца і гарадскіх, і міжгародных перавозчыкаў. Па 10 ліпеня запланаваны рэйды па ўсёй краіне.
Такая маштабная праверка пасажырскіх мікрааўтобусаў праводзілася вясной. Тады было выяўлена звыш тысячы парушэнняў. У асноўным гэта было ігнараванне рамянёў бяспекі.
Павел Санкевіч, прадстаўнік ГУ ДАІ МУС Беларусі:
"Асноўную ўвагу інспектары накіруюць на спыненне грубых парушэнняў Правіл дарожнага руху: кіраванне транспартам у стане ап'янення, незахаванне ўстаноўленай хуткасці, перавозку пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі ў міжгародным і прыгарадным паведамленні, няспраўным транспартам альбо пры ўмове, калі ўдзел у дарожным руху забаронены".
Інспектары ДАІ звернуць увагу на хуткасныя рэжымы, стан вадзіцеляў, наяўнасць тэхпашпарта на маршрутнае таксі.