3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
ДАІ Мінска праводзіць рэйды па праверцы маршрутак
Аўтар:Рэдакцыя news.by
ДАІ Мінска праводзіць прафілактычныя і рэйдавыя мерапрыемствы. У першую чаргу звяртаюць увагу на размяшчэнне пасажыраў у салоне маршрутак, на наяўнасць усіх неабходных дакументаў у вадзіцеляў, у тым ліку ліцэнзіі на працу кампаніі-перавозчыка.
Самі вадзіцелі павінны разумець адказнасць і імкнуцца выконваць хуткасны рэжым, захоўваць дыстанцыю, а таксама кантраляваць, каб пасажыры абавязкова прышпільваліся рамянямі бяспекі.
Важны аспект праверкі - наяўнасць аптэчкі і вогнетушыцеля. Гэтыя абавязковыя атрыбуты павінны адпавядаць тэрмінам прыгоднасці.
Таксама па правілах дарожнага руху замяніць зімовую гуму на летнюю можна ўжо ў сакавіку, але ДАІ просіць не спяшацца і зрабіць гэта крыху пазней, каб пазбегнуць ДТЗ.















