3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Дэлегацыя парламентарыяў Беларусі наведала Івянецкі дзіцячы сацыяльны пансіянат
Івянецкі дзіцячы сацыяльны пансіянат наведала дэлегацыя на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Іванам Маркевічам.
Выхаванцам установы ўручылі карысныя падарункі, каб дадаць камфорту ў паўсядзённае жыццё. У праграме сустрэчы быў заяўлены яркі канцэрт.
Анастасія Зянько, намеснік дырэктара Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Дабрыня сэрцаў":
"У нас адкрыта два аддзяленні, дзе знаходзяцца дзеці ад 4 да 18 гадоў. У адным яны праходзяць навучанне, рэабілітацыю і пражываюць на пастаяннай аснове. У другім, у аддзяленні рэабілітацыі і абілітацыі, куды прыязджаюць дзеці на 27 дзён і праходзяць сацыяльную і медыцынскую рэабілітацыю".
Створаны ўсе камфортныя ўмовы для жыцця дзяцей. Яны таксама наша грамадства, і мы як сацыяльная дзяржава, павінны надаваць увагу ўсім катэгорыям людзей - і дарослым, і адзінокім. Я упэўнены, што такую палітыку людзі шануюць.
Зараз у пансіянаце пражываюць, навучаюцца і атрымліваюць дапамогу 32 дзіцяці з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. Гэта адзіная ўстанова такога тыпу ў Мінскай вобласці. Тут працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, якія прафесійна праводзяць рэабілітацыю.