3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Другі дзень "Марафону адзінства" ў Оршы. Арганізатары абяцаюць унікальныя мерапрыемствы і яркае шоу
"Марафон адзінства" ў Оршы працягваецца. Субота традыцыйна вельмі насычаная: адкрыццё мурала, знакавая сустрэча, гарадскі квест і яшчэ дзясяткі інтэрактыўных лакацый.
Кульмінацыяй дня стане канцэрт "Час выбраў нас". На сцэну Лядовай арэны выйдуць Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Правалінскі, Ірына Дарафеева, група "Аўра" і іншыя любімыя выканаўцы. А яшчэ ў госці да артыстаў Віцебскай вобласці прыедуць калегі з Брэсцкага і Гомельскага рэгіёна. Шоу будзе яркім!
Аршанская пятніца была прысвечана традыцыйным і ўжо любімым фарматам. "НЯсумныя НЯлекцыі", дзе цікава і інтэрактыўна нават пра самыя складаныя тэмы. А яшчэ "Адну справу робім" і "Разам працуем - разам спяваем" - добрая падстава сустрэцца калегам і сябрам у адным цэху, дзе замест шуму станкоў музычныя рытмы.
Было музычна і ў дзіцячай школе мастацтваў, куды з майстар-класам прыехаў Прэзідэнцкі аркестр. Усе разам хорам спявалі "Кацюшу". Дарэчы, гэта баявая машына - адзін з сімвалаў Оршы. Частку мерапрыемстваў сёння прысвецяць ёй.