3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці адзначаюць у Беларусі
14 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці. Прафесійнае свята прысвечана тым, хто стварае адзенне, абутак, тэкстыль і іншыя патрэбныя нам тавары.
Галіна налічвае больш за 2 тыс. прадпрыемстваў, дзе працуюць звыш 80 тыс. чалавек. Большасць з іх - жанчыны.
Сёння тавары беларускай лёгкай прамысловасці знайшлі сваіх пакупнікоў у 70 краінах свету. На экспарт ідзе больш за палову вырабленай у краіне прадукцыі.
Лакаматыў галіны - канцэрн "Беллёгпрам". У 2026 годзе прадпрыемствы ўжо інвесціравалі ў мадэрнізацыю звыш 20 млн рублёў. Тэхнічнае пераабсталяванне - гэта не разавая акцыя, а бесперапынная работа. Стратэгічная задача - забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт і прапанаваць пакупнікам якасную прадукцыю, і не толькі беларускім. Прадпрыемствы канцэрна за першы квартал нарасцілі знешнія пастаўкі на 50 %.
Беллёгпрам імкнецца развіваць экспартную карту, у тым ліку выкарыстоўваючы сучасныя каналы рэалізацыі прадукцыі, напрыклад маркетплэйсы. Канцэрн мае намер у найбліжэйшы час заняць сваю нішу ў анлайн-продажах. Развіваецца і сетка канцэпт-стораў "Да дому" - як у Беларусі, так і ў суседняй Расіі.















