3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Дзмітрый Лукашэнка са сваёй сям'ёй прыехаў з падарункамі да выхаванцаў Ашмянскага дома-інтэрната
Сапраўдная казка для дзяцей. Старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка са сваёй сям'ёй у рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" наведаў Ашмянскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак - салодкія падарункі. Вядома, спартыўны інвентар для здаровага ладу жыцця. І навагодняе прадстаўленне з удзелам Снягуркі, Волата і добрай Бабы-ягі!
У Ашмянскім доме-інтэрнаце выхоўваюцца дзеці ад 3 да 13 гадоў. Рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці" працягне рабіць дабро і ахутваць цяплом да 15 студзеня.