3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Фізкультура, мабільная паўза, бясплатны падвоз - усе змяненні ў школе з улікам разумнага сэнсу
Да навучальнага года падрыхтавана 28 абноўленых і новых падручнікаў. Абноўлены і навучальны план. Па прадмеце "Фізічная культура і здароўе" распрацавана новая праграма.
Дзень, калі ўся Беларусь - ад малой да вялікай - успамінае пах новых падручнікаў і хваляванне першага званка. Сёлета за парты сядуць больш як 1 млн 50 тыс. навучэнцаў, з іх 90 тысяч - першакласнікі. Сістэма адукацыі цалкам гатовая да старту: усе 2 600 устаноў атрымалі пашпарты гатоўнасці, а ў рэгіёнах адкрылася сем новых школ.
Адно з важных новаўвядзенняў, накіраваных на павышэнне якасці засваення ведаў, - мабільная паўза. Зараз у школах яна датычыцца не толькі вучняў, але і настаўнікаў: мабільныя тэлефоны дзеці будуць складаць у спецыяльна адведзеныя для гэтага месца.
Турбавацца аб захаванасці маёмасці не варта - смартфоны будуць знаходзіцца пад відэаназіраннем (глядзіце відэа).