3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Камунальныя службы аператыўна ліквідуюць небяспечныя "шпілі" на дахах дамоў у Мінску
Асцярожна, ледзяшы! З-за адлігі небяспечныя "шпілі" на дахах дамоў утвараюцца з вялікай хуткасцю. Камунальныя службы аператыўна ліквідуюць наступствы непагадзі дзеля бяспекі людзей. Для ачысткі дахаў у сталіцы штодня задзейнічаюць каля 100 спецыялістаў і 16 адзінак спецтэхнікі.
Каб своечасова выявіць небяспеку, супрацоўнікі рэгулярна праводзяць візуальны агляд будынкаў. Да працы на дахах дапускаюць кваліфікаваных спецыялістаў, якія прайшлі падрыхтоўку і маюць допуск да работ на вышыні.
Ачыстку дахаў праводзяць уручную і з аўтавышак. Гэта працаёмкі працэс, які займае да паловы дня на адзін будынак. Важна выконваць тэхніку бяспекі. Неабчышчаныя ўчасткі агароджваюць стужкай. Інфармацыя аб небяспечнай наледзі паскарае ліквідацыю. Гараджане могуць падаць заяўку праз службы 115.















