3.72 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Хрэнін: Падчас вучэнняў "Захад-2025" адпрацуюць планаванне прымянення "Арэшніка"

Міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках закрытага даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку распавёў, што на вучэннях "Захад-2025" адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і "Арэшніка", піша БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка ваеннага ведамства, на вучэннях адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі. "Гэта для нас важны элемент стратэгічнага перш за ўсё стрымлівання. Як патрабуе кіраўнік дзяржавы, мы павінны быць гатовы да ўсяго. Мы бачым абстаноўку на нашых заходніх, паўночных граніцах і не можам спакойна назіраць за мілітарызацыяй і ваеннай актыўнасцю. Мы дэманструем сваю адкрытасць, міралюбнасць, але порах заўсёды трэба трымаць сухім", - сказаў Віктар Хрэнін.
Міністр абароны падкрэсліў, што на вучэннях беларускія ваенныя з расійскімі калегамі таксама адпрацуюць пытанні планавання прымянення комплексу "Арэшнік".