3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Культура і традыцыі. Форум "Дзеці Садружнасці" правёў культурную праграму на беразе Нарачы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Удзельнікі міжнароднага форуму "Дзеці Садружнасці" працягваюць знаёміцца з нашай краінай. 9 ліпеня ў праграме беларуская культура і знакавыя месцы. Пачалі з аптэкарскага саду, дзе дзецям раскрылі сакрэты збору траў, а таксама пачаставалі духмянай гарбатай. Цікавай праграмай на беразе возера Нарач здзіўляў этнакультурны комплекс. Школьнікаў душэўна сустрэлі песнямі, танцамі і конным шоу.
Яркім акордам дня стала "Сустрэча без гальштукаў", дзе прынялі ўдзел кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і Нацыянальнай акадэміі навук.
Кожны дзень моладзь будзе знаёміцца з гісторыяй, культурай і традыцыямі адной з краін Садружнасці. 10 ліпеня – майстар-класы ад акцёраў і кампазітараў.