3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Магілёў прымае моладзевы форум Саюзнай дзяржавы
Магілёў гэтымі днямі стаў моладзевай сталіцай і прымае форум Саюзнай дзяржавы.
Мерапрыемства аб'яднала маладых дэпутатаў, парламентарыяў, навукоўцаў і прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў дзвюх краін. У праграме пасяджэнні, выставы і сустрэчы.
Адбылося афіцыйнае адкрыццё моладзевага форуму Саюзнай дзяржавы. Яго назва "Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці". Але рамова не толькі пра мінулае. Важна наладжваць дыялог, і ў першую чаргу сярод моладзі Саюзнай дзяржавы.
У будынку Магілёўскага аблвыканкама ўжо адбылося пасяджэнне. За адным сталом парламентарыі дзвюх краін абмеркавалі канцэпцыю развіцця моладзевага руху.
Форум разгорнецца адразу на некалькіх пляцоўках абласнога цэнтра. 6 верасня ў Магілёўскім універсітэце імя Куляшова, а таксама Беларуска-Расійскай ВНУ пройдуць тры секцыі: ад гісторыі да моладзевай палітыкі. А пленарнае пасяджэнне пройдзе 7 верасня ў Музеі Славы Магілёўшчыны.