3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Маленькая дарога з вялікай гісторыяй: Дзіцячай чыгунцы - 70 гадоў!
Аўтар:Сяргей Ладысеў
Дзіцячай чыгунцы імя Заслонава або як яе яшчэ называюць "Малой Беларускай" - 70 гадоў! З юбілеем калектыў, выхаванцаў і выпускнікоў павіншаваў Прэзідэнт. За сем дзесяцігоддзяў свой білет у прафесію атрымалі больш за 14 тысяч юных беларусаў. Штогод на Дзіцячай чыгунцы праходзяць падрыхтоўку каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Мара стаць машыністам, дыспетчарам або правадніком ажыццявімая. На Дзіцячай чыгунцы гульні з паравозам перарастаюць у дарослую прафесію. Бо тут усё як на сапраўдным чыгуначным прадпрыемстве: рухомы састаў, білетныя касы, станцыі і, вядома, самі работнікі вакзала - дзеці. Сёння гэта сучасны адукацыйны комплекс і папулярнае турыстычнае месца, але ці заўсёды было так? (падрабязнасці ў відэа).