3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Маштабныя планы: у Мінску абновяць 880 дваровых тэрыторый
У Мінску працягваецца добраўпарадкаванне. Планы ў сталіцы ў 2025 годзе маштабныя.
Больш як 180 дамоў чакаюць капітальнага рамонту. Спецыялісты адрамантуюць 880 двароў, акцэнт на стварэнні безбар'ернага асяроддзя. Заменяць дарожнае пакрыццё і тратуары, абновяць гульнявое абсталяванне. Будзе ўстаноўлена больш як 500 сучасных комплексаў
Маштабная мадэрнізацыя закране і мінскія паркі. Да мая завершыцца рэканструкцыя парку імя Горкага - з'явяцца новыя гандлёвыя павільёны і шматфункцыянальныя зоны адпачынку, у парку імя Уга Чавеса - спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. У планах - будаўніцтва катка.