3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Мільёны кветак і новыя экасцежкі: якім стаў Мінск пасля Года добраўпарадкавання
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Новыя экасцежкі, зоны адпачынку і дзіцячыя пляцоўкі, а яшчэ больш як 11 млн кветак і 300 тыс. кустоў - такія вынікі Года добраўпарадкавання ў Мінску. Іх падвялі дэпутаты Мінгарсавета падчас выязной нарады ў Мінскім парнікова-цяплічным камбінаце.
Месца выбрана невыпадкова: тут у цяпле і пад штучным сонцам вырошчваюць мільёны кветак для афармлення вуліц сталіцы. Дэпутаты абмеркавалі планы па добраўпарадкаванні зялёных зон і выкарыстанні інавацыйных падходаў у азеляненні і кветкавым афармленні Мінска (больш падрабязна - глядзіце відэа).















