3.71 BYN
3.00 BYN
3.41 BYN
Мясныя вырабы, рыбу, гародніну і садавіну прапануюць на "Вялікім мінскім кірмашы" каля Палаца спорту
Восеньскі кірмаш у цэнтры беларускай сталіцы сабраў больш за 50 суб'ектаў гаспадарання з усёй краіны. З самай раніцы там прапануюць свежыя мясныя вырабы, каўбасы, рыбу, гародніну і садавіну, прадукцыю пчалярства і саджанцы дрэў. Карэспандэнты "Першага інфармацыйнага" разам з фермерамі адкрылі восеньскі сезон.
Кожны год (і сёлетні не выключэнне) кірмаш здзіўляе вялікім асартыментам: прапануецца мясная, малочная, плодаагародніная, рыбная прадукцыя. Акрамя гэтага тут прадаюць і кандытарскія вырабы, саленні, мёд, варэнне і многае іншае. І ўсё наша, беларускае, бо сюды прыехалі айчынныя вытворцы з усіх рэгіёнаў краіны. А каб пакупкі рабіць было ўдвая прыемна, для мінчан і гасцей сталіцы падрыхтавалі творчую праграму.
У суботу, 21 верасня, "Вялікі мінскі кірмаш" будзе працаваць да 7 гадзін вечара, у нядзелю, 22 верасня - з 11:00 да 19:00.
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў толькі пачаўся, яны будуць праводзіцца таксама ў сярэдзіне кастрычніка і ў пачатку лістапада.