3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
На 31,8 тыс. бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ прэтэндуюць 46,1 тыс. абітурыентаў
У Беларусі падвялі прамежкавыя вынікі падачы дакументаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ. Так, на 31 800 месцаў прэтэндуюць больш за 46 тыс. абітурыентаў.
Каля 4 400 абітурыентаў атрымалі права на залічэнне без экзаменаў, гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, медалісты, выпускнікі каледжаў з дыпломамі з адзнакай, а таксама навучэнцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і профільных класаў. Яшчэ каля 700 чалавек паступаюць па-за конкурсам.
Дарэчы, найбольшы попыт - больш чым 5 чалавек на месца - адзначаны на такія спецыяльнасці, як "графічны і мультымедыйны дызайн", "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі", "правазнаўства" і "педыятрыя".
Некаторыя абітурыенты падалі дакументы з сумай балаў, большай за 390. Сярод іх будучыя стаматолагі, эканамісты, IT-спецыялісты і перакладчыкі. Сёлета ў абітурыентаў прыкметна вырасла цікавасць і да педагогікі. 19 ліпеня яшчэ працягваецца прыём дакументаў на бюджэт на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці і ў ВНУ сілавога профілю. Прыёмныя камісіі будуць працаваць да 18:00.
Як адзначыў мінстр адукацыі Андрэй Іванец, асаблівую ўвагу міністэрства надае падрыхтоўцы педагагічных кадраў. Набор у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт сёлета фактычна рэкордны: колькасць тых, хто паступае па мэтавым накіраванні, павялічылася на траціну, што гаворыць аб цесным узаемадзеянні школ і педагагічных ВНУ, а таксама аб запатрабаванасці педагагічнай траекторыі сярод абітурыентаў.
На платнае навучанне прыём дакументаў прадоўжыцца па 1 жніўня, у аграрных ВНУ на дзень больш - па 2 жніўня. Вынікі прыёмнай кампаніі будуць апублікаваныя на сайтах навучальных устаноў і ў асабістых кабінетах абітурыентаў.