3.69 BYN
3.02 BYN
3.54 BYN
Новы ФАК адкрыты ў Лошыцы да Дня горада Мінска
Мінск пастаянна пашырае спартыўную інфраструктуру. Для жыхароў сталіцы асабліва значныя цэнтры ў крокавай даступнасці. 9 верасня да Дня горада ў сталіцы расчыніў дзверы шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Лошыцы.
Доўгачаканы фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Лошыцы ўрачыста адчынены. Адрас прапіскі: вуліца Янкі Лучыны, 11. Гэты сучасны стыльны будынак, дзе для наведвальнікаў ёсць басейн, розныя лазні і сучасная трэнажорная зала.
Прадугледжаны 3 басейны: 1 для дарослых, 2 для дзяцей. Таксама ёсць рускія лазні, фінская саўна, хамам і купель. Акрамя таго, у комплексе ёсць саляны пакой і джакузі, а для рэлаксацыі зона з шэзлонгамі.
Комплекс адчынены для ўсіх жыхароў сталіцы, разлічаны ён амаль на 200 чалавек. Аналаг ужо паспяхова функцыянуе ў мікрараёне Ангарская на працягу 10 гадоў.