3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Новыя спецаўтамабілі атрымалі сацустановы Брэсцкай і Гомельскай абласцей
Новыя спецыяльныя аўтамабілі атрымалі Брэсцкая і Гомельская вобласці. Транспарт прызначаны для 8 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання.
Гэта беларускія мікрааўтобусы, якія вырабілі на прадпрыемстве "Брэстмаш", яны абсталяваныя паводле ўсіх неабходных сацыяльных стандартаў. Асабліва важныя такія аўтамабілі для тых, хто жыве ў малых, аддаленых населеных пунктаў і абмежаваны ў сваёй мабільнасці. На працягу месяца яшчэ 9 такіх аўто адправяцца ў сацыяльныя ўстановы краіны.
Віктар Рафаловіч, намстаршыні Брэсцкага аблвыканкама:
"Тая ўвага, якая надаецца з боку дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь не толькі грамадзянам старэчага ўзросту, а ў цэлым - гэта ў першую чаргу пазіцыя нашага Прэзідэнта. У Брэсцкай вобласці стаяць на ўліку больш за 400 тыс. чалавек у ТЦСАН. А больш за 8 тыс. - гэта адзінокія людзі, інваліды I і II групы, якім сапраўды патрэбна падтрымка і аказанне паслуг з боку сацработнікаў".
1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, некаторыя турыстычныя аб'екты Брэсцкага рэгіёна героі свята змогуць наведаць бясплатна.