3.74 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Падтапленні, падзенні дрэў - ратавальнікі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Беларусі
Ратавальнікі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Беларусі. Толькі ў Мінску за некалькі гадзін праліўнога дажджу 15 ліпеня было падтоплена 17 участкаў дарог. Гэта прывяло да спынення транспарту. Былі падтопленыя чатыры прыватныя дамы, падвалы шматпавярхоўкі і тры адміністрацыйныя будынкі. Зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дрэў. Ніхто не пацярпеў, а супрацоўнікі МНС аператыўна аказвалі дапамогу.
Стыхія прайшлася не толькі па сталіцы. У выніку моцнага ліўня быў падтоплены жылы дом у Жлобіне. У Полацку вецер вырваў з коранем дрэва, якое ўпала на машыну. З-за ападкаў разбураны дарогі каля вёскі Гарадняны Віцебскага раёна. У выніку рух быў зачынены, арганізаваны аб'езд. Зараз ідзе рамонт.
Нагадаем аб папярэджанні сіноптыкаў. У Мінску 16 ліпеня да 19:00 чакаецца навальніца, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Будзьце акуратныя, выконвайце рэкамендацыі МНС.