3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Парк Народнага адзінства і Нацыянальны гістарычны музей узводзяць у Мінску
Сімвалам народнага адзінства ў сталіцы стане новы парк, які зараз узводзяць у Мінску.
Парк Народнага адзінства і Нацыянальны гістарычны музей - найважнейшы дзяржаўны праект, які ўпрыгожыць сталіцу і стане нацыянальнай славутасцю. На тэрыторыі будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны нашай краіны. Сам музей стане адной з самых сучасных і мультымедыйных пляцовак у Беларусі.
Вялікая будоўля ў сталіцы
Будынак новага Нацыянальнага гістарычнага музея і парк Народнага адзінства - адзін з самых маштабных і знакавых праектаў у нашай краіне. Экспазіцыя размесціцца ў 10 выставачных залах на 4 паверхах. Зараз на аб'екце задзейнічана 140 спецыялістаў.
Акцэнтам і аздабленнем галоўнага фасада стане мастацкае афармленне ў выглядзе шасці вертыкальных гарэльефаў. Яны будуць увасабляць старонкі гісторыі нашай краіны. Праект таксама мае статус усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
Парк Народнага адзінства вырасце ў маляўнічым месцы побач з музеем. Яго ўпрыгожаць інтэрактыўныя экспазіцыі, зоны адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, а таксама скульптурныя кампазіцыі ў выглядзе герба з аднаго боку і знакавых архітэктурных аб'ектаў - з другога. Згодна з канцэпцыяй, прадставяць усе 7 рэгіёнаў.