3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Праект "Кіраўнік будучыні" аб'яднаў студэнтаў БДУ. Раскажам, на што накіравана ініцыятыва
У Мінску стартаваў моладзевы праект "Кіраўнік будучыні". Ініцыятыва аб'яднала 30 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У рамках яе маладыя людзі змогуць пазнаёміцца з прафесійнай дзейнасцю дзяржслужачых і папрацаваць згодна з рабочым графікам кіраўнікоў Мінгарвыканкама ў розных сферах: жыллёва-камунальнай гаспадарцы і эканоміцы, горадабудаўніцтве і архітэктуры, сацыяльнай сферы.
Таксама ў студэнтаў будзе магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам горада і пабываць на вядучых прадпрыемствах сталіцы.
Знаёмства з работай Мінгарвыканкама прадоўжыцца да канца тыдня. Па выніках адукацыйнага курсу юнакі і дзяўчаты прапануюць план - праект у адной са сфер.