3.77 BYN
2.97 BYN
3.49 BYN
Прыродны газ прыйшоў у аграгарадок Людзяневічы Жыткавіцкага раёна
У аграгарадок Людзяневічы Жыткавіцкага раёна прыйшоў прыродны газ. Будаўніцтва газаправода працягласцю 16 кіламетраў завяршылася раней, чым планавалася.
Першыя спажыўцы ўжо ацанілі перавагі выкарыстання самага экалагічнага віду паліва.
"У нас на пяцігодку з 2021 па 2025 год запланавана павысіць узровень камфорту ў больш як 1 800 населеных пунктаў, - распавёў Дзяніс Мароз, міністр энергетыкі Беларусі. - Для нашай дзяржавы прыярытэтам з'яўляецца не эканамічны складальнік, а прыярытэтам з'яўляецца чалавек і камфорт яго пражывання. Менавіта таму мы прымаем рашэнні і рэалізуем такія праекты".
Людзяневічы - 145-ы аграгарадок, газіфікаваны ў Гомельскай вобласці. У найбліжэйшы час доступ да газу атрымаюць жыхары яшчэ трох суседніх вёсак. Па аб'ёмах і тэмпам будаўніцтва газаправодаў Гомельская вобласць лідзіруе.