3.64 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
"Прывыклі да дрэннага": людзі на пагранпунктах адрэагавалі на планы Польшчы па поўным закрыцці меж
Аўтар:Ганна Буйкевіч
Польшча мае намер на нявызначаны тэрмін цалкам закрыць мяжу з Беларуссю, уключаючы чыгуначныя пераходы. Пра гэта напярэдадні заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Такое рашэнне сумежны бок звязаў найперш з беларуска-расійскімі стратэгічнымі вучэннямі "Захад-2025", якія праводзяцца. На беларуска-польскай мяжы функцыянуюць 2 пункты пропуску. Адзін з іх для цяжкагрузаў - "Казловічы" і "Варшаўскі мост", прызначаны для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
10 верасня ў электроннай чарзе было зарэгістравана каля 1,5 тыс. машын, але былі ўсталяваны тут і сур'ёзныя антырэкорды - у чаканні знаходзілася больш за 4,5 тыс. аўто (падрабязнасці ў відэа).