3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Разам адновім зялёную спадчыну. У Беларусі стартуе акцыя "Дай лесу новае жыццё!"
Аднавіць і захаваць зялёную спадчыну краіны. 21 сакавіка ў Беларусі стартуе акцыя "Дай лесу новае жыццё!". Кампанія, накіраваная на аднаўленне лясоў, адбудзецца ўжо другі раз.
Сёлета яна пройдзе пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У рамках акцыі ўпор будзе зроблены на аднаўленні ветравальна-бураломных лесасек. Чакаецца, што ініцыятыву падтрымаюць дзясяткі тысяч беларусаў.
Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна звязацца з мясцовым лясгасам або лясніцтвам. Установы галіны забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачнымі матэрыяламі.
Восенню 2024 года старт ініцыятыве даў асабіста Прэзідэнт. У першым этапе кампаніі паўдзельнічалі каля 80 тыс. беларусаў.