3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Рух па вуліцы Бабруйскай адкрыюць для ўсіх відаў транспарту 4 кастрычніка

Першы крок да аднаўлення звыклага трафіка ў самым сэрцы Мінска. Рух па вуліцы Бабруйскай - ад плошчы Мяснікова да Ленінградскай - ужо заўтра адкрыецца для ўсіх відаў транспарту.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: на ўчастку будзе адноўлена светлафорнае рэгуляванне, на гэта трэба звяртаць увагу і адаптавацца, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый.
Аднаўленне сталічнага трафіку ў раёне плошчы Незалежнасці па асобных дэталях. Першы і важны для горада фрагмент - вуліца Бабруйская, на ёй рух для ўсіх відаў транспарту запусцяць заўтра. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе улічваць гэту інфармацыю пры пабудове маршруту.
Нагадаем, што пуцеправод на Незалежнасці быў пабудаваны фактычна з нуля - усе элементы апорнай канструкцыі абсалютна новыя. Пасля ўсіх тэхнічных выпрабаванняў гэты аб'ект адкрыюць для руху, згодна з планамі, да канца года.