3.73 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Сталі мамамі ў Дзень маці
Сёння ў Мінску ўшаноўваюць мам, якія нарадзілі малых 14 кастрычніка.
У гэты асаблівы дзень у першым радзільным доме сталіцы з'явіліся на свет 7 малых - 2 дзяўчынкі і 5 хлопчыкаў. Прычым, у адной гераіні двайное шчасце - сыны-двайняты. У гонар мам - падарункі, кветкі і шчырыя пажаданні.
Ушаноўваць мам і іх дзяцей стала добрай традыцыяй. Увагай і клопатам арганізатары праекта акружаюць самых маленькіх грамадзян Беларусі і іх бацькоў па ўсёй краіне.