3.70 BYN
3.01 BYN
3.52 BYN
Свята жывога слова: як Дзень беларускга пісьменства адзначылі ў Лідзе
У выхадныя ў Лідзе ўсёй краінай раскрывалі ўсю прыгажосць мелодыі беларускага слова. XXXII Дзень пісьменства назаўжды ўпісаны ў летапіс культурнай спадчыны Беларусі.
Навагрудак, Мір, Смаргонь, Шчучын, Слонім у розныя гады прымалі фестываль пісьменнасці на Гродзеншчыне. Восенню 2025 года душу беларускага слова раскрывала Ліда. Трэба заўважыць, па-новаму раскрыўся і сам рэгіён. Толькі наведвальнасць галоўнай славутасці - Лідскага замка - вырасла на траціну. У старажытных сценах ужо пабывалі больш як 82 тыс. гасцей.
Сёння ў Ліду едуць турысты з усяго свету, у тым ліку і для таго, каб акунуцца ў прамысловы турызм. У Бярозаўцы да гэтага часу захоўваюць векавыя традыцыі шкловарэння. Хрусталь і шкло на "Нёмане" вырабляюць уручную.
Каларытна, самабытна і гарманічна на Лідскай зямлі перапляліся мінулае, сучаснасць і будучыня. Беларускае слова мацнейшае, чым падаецца на першы погляд. Маўчанне друкаваных старонак нават праз стагоддзі захоўвае беларускі нацыянальны код.
Беларусы – нацыя, якая больш за ўсіх чытае на постсавецкай прасторы. Кожны другі чалавек у краіне штотыдзень бярэ кнігу ў рукі. Даступнасць слова на кніжных паліцах магазінаў - пытанне нумар адзін у забеспячэнні інтэлектуальнага суверэнітэту Беларусі. Таму сёння адчыняюцца новыя кніжныя дамы.
Класіка, псіхалогія, навучальная і ваенная літаратура - дэфіцыту слова на кніжных паліцах краіны няма. А попыт на праўду ў сучасных рэаліях узрастае. 86 гадоў таму беларусы зноў змаглі звацца беларусамі, чытаць і думаць на роднай мове. Як гэта было, паказаў навочны адказ у паўгадзіннай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.
У 2025 годзе культурная падзея, у тым ліку, прайшла пад дэвізам 80-годдзя Вялікай Перамогі. Не толькі чыталі і прэзентавалі літаратуру аб трагічных старонках гісторыі нашай радзімы, але і абавязкова дзякавалі сваім героям за неацэнны подзвіг і магчымасць сёння жыць пад мірным небам.
У 2026 годзе беларускае слова ажыве на Магілёўшчыне. У Касцюковічах беларусы змогуць прасякнуцца культурнымі традыцыямі рэгіёна, у прыватнасці развітым народным промыслам, а таксама бліжэй пазнаёміцца з выдатнымі землякамі - напрыклад, народным паэтам Аркадзем Куляшовым.