3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сяргей Лазараў наведаў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Мінску
4 кастрычніка да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Мінска завітаў Сяргей Лазараў. У расійскага артыста - гастролі ў Мінску.
Разам з прадстаўнікамі Мінгарсавета ён прывёз падарункі для дзяцей і павіншаваў педагогаў з надыходзячым прафесійным святам.
Сярод падарункаў новыя тэлевізары і ноўтбукі для вучобы. І, вядома, квіткі на канцэрт зоркі расійскай эстрады. У адказ дзеці падарылі Сяргею Лазараву сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.
Зараз у сацыяльна-педагагічным цэнтры 15 выхаванцаў.