3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Танцы, фотазоны, кібергульні: што чакае моладзь на "Самым лепшым выпускным"
20 чэрвеня ў Мінску пройдзе Рэспубліканскае свята выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі "Самы лепшы выпускны". На пляцоўцы каля Палаца cпорту збяруцца больш за 3 тыс. выпускнікоў ВНУ з усёй краіны. Юнакоў і дзяўчат чакаюць зорныя госці і мора сюрпрызаў.
Ідзе апошняя падрыхтоўка, праводзяцца генеральныя рэпетыцыі, і ўжо вечарам на лакацыі чакаюць віноўнікаў урачыстасці. Больш за ўсё будзе прадстаўнікоў са сталічных універсітэтаў - 2 тыс. чалавек, астатнія з рэгіёнаў.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце open air, праграма насычаная. На сцэне выступяць зоркі беларускай і расійскай эстрады, Прэзідэнцкі аркестр, шоу-балеты і танцавальныя калектывы. Будзе шмат хітоў, светлавых эфектаў, кібергульняў, фотазон і самае чароўнае - здзяйсненне жаданняў. А загадаць іх можна будзе, калі па рацэ Свіслачы будзе праплываць карабель з пунсовымі ветразямі.
Напрыканцы адбудзецца піратэхнічнае шоу, якое ўпрыгожыць неба над Мінскам тысячай каляровых агнёў.
Пачатак свята запланаваны на 22:00, завяршэнне ў 01:00. Такое свята для выпускнікоў праходзіць толькі раз у жыцці, таму гэты дзень ім запомніцца надоўга.