3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Траса М3 - беларускі аўтабан. Даведаліся, калі плануюць завяршыць рамонт дароги Мінск - Віцебск
Аптымізаванне трафіку і абнаўленне хуткасных магістраляў - важная задача для будаўнікоў, бо звязваць гарады-спадарожнікі і раённыя цэнтры са сталіцай - гэта вялікая выгада як для эканомікі краіны, так і для сацыяльнай сферы. Зараз на карце рэканструкцыі - трасы М3 і Р53, якія злучаюць Мінск з Віцебскам і Барысавам.
Ладзіць сувязі паміж гарадамі і цэлымі рэгіёнамі - няпростая але вельмі важная задача. Гэтым займаюцца будаўнікі на ўчастках хуткасных магістраляў М3 і Р53 па кірунку Мінск - Віцебск і Мінск - Барысаў. На ўчастку трасы р53 зараз пашыраюць палосы і робяць больш камфортнай праезную частку ад горада Жодзіна. На дыстанцыі 10 кіламетраў працуе 50 чалавек.
Участак пашыраюць для таго, каб аптымізаваць трафік і павялічыць прапускную здольнасць аб'екта. Акрамя гэтага, цяпер на галоўнай транзітнай вуліцы Жодзіна больш не будзе наземных пешаходных пераходаў. Гэта паскорыць рух патоку і павысіць бяспеку.
Матэрыял выканання трасы новага фармату - ужо правераны часам бетон. Ён вытрымлівае рэзкія перапады тэмператур і значна больш устойлівы да апрацоўкі рэагентамі.
Аб'ект плануюць завяршыць на 100 % да восені 2026 года. Далей спецыялісты плануюць прыступіць да маніторынгу ўчастка Барысаў - Навасады. Гэта наступны ўчастак, які атрымае новае бетоннае пакрыццё.