3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
У Беларусь прыбывае воінскі кантынгент для ўдзелу ў сумесных вучэннях АДКБ
Воінскі кантынгент працягвае прыбываць у нашу краіну для ўдзелу ў сумесных вучэннях АДКБ. 27 жніўня ў Беларусь прыбылі прадстаўнікі Казахстана, а напярэдадні самалёты даставілі ўдзельнікаў з Таджыкістана і Кыргызскай Рэспублікі.
На тэрыторыі нашай дзяржавы з 31 жніўня па 6 верасня Калектыўныя сілы на палігонах "Лосвіда" і "Лепельскі" правядуць сумесныя вучэнні, што аб'ядноўваюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў АДКБ.
"Узаемадзеянне-2025" накіравана на адпрацоўку падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі па ўдзеле ў вырашэнні крызіснай сітуацыі на тэрыторыі краін - удзельніц АДКБ. Падчас спецыяльных вучэнняў "Пошук" будзе адпрацоўвацца арганізацыя і вядзенне разведкі ў інтарэсах сіл аператыўнага рэагавання. А вучэнні "Эшалон" прадугледжваюць адпрацоўку арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
"Асаблівая ўвага будзе нададзена прымяненню беспілотнай авіяцыі, якая на сённяшні дзень стала адным з самых эфектыўных сродкаў пры вядзенні баявых дзеянняў, а таксама асаблівасцям стварэння сістэмы процідзеяння беспілотным лятальным апаратам праціўніка", - распавёў начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў.
Здольнасць дрона выконваць розныя задачы, такія як вядзенне разведкі, нанясенне агнявых удараў, дастаўка матэрыяльных сродкаў значна павысіла магчымасці на полі бою. Таксама Андрэй Сердзюкоў адзначыў, што дзеля забеспячэння адзіных падыходаў па арганізацыі і вядзенні радыёэлектроннай барацьбы групоўкамі войскаў падчас вучэнняў з КСАР плануецца правесці апрабацыю распрацаваных Аб'яднаным штабам сумесна з абароннымі ведамствамі рэкамендацый па радыёэлектроннай барацьбе.
Асаблівасцю манеўраў сёлета з'яўляецца тое, што задумкі іх правядзення цесна звязаны з мэтамі сумесных стратэгічных вучэнняў Беларусі і Расіі "Захад-2025".