3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі пабудуюць 23 кацельні на мясцовых відах паліва
У Беларусі ў 2025 годзе пабудуюць і ўвядуць у эксплуатацыю 23 кацельні на мясцовых відах паліва. Толькі ў Мінскай вобласці сем энергакрыніц на дрэўных пелетах. Апошнім часам яны ўсё больш папулярныя як на прадпрыемствах, так у прыватных дамах.
Яшчэ адно новаўвядзенне - блокава-модульныя кацельні, якія хутка манціруюцца ў параўнанні з капітальнымі будынкамі. Адзін з такіх аб'ектаў дзейнічае ў новай школе ў аграгарадку Сеніца. Працуе яна, у тым ліку, і на газе, але пры гэтым тут фактычна не патрэбны персанал - усе працэсы рэгулююцца дыстанцыйна.