3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
У Беларусі стартуе прыём дакументаў у каледжы
18 ліпеня стартуе прыём дакументаў у каледжы на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Свае дзверы для выпускнікоў расчынілі 173 каледжы і 34 іншыя ўстановы адукацыі.
У 2025 годзе плануецца прыняць больш як 38 тысяч навучэнцаў, з якіх каля 28 тысяч будуць навучацца на бюджэтнай аснове, а парадку 9 тысяч - на платнай.
Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца інжынерныя, медыцынскія, педагагічныя і аграрныя профілі. Акрамя таго, беларускія каледжы ў 2025 годзе прапаноўваюць абітурыентам новыя запатрабаваныя спецыяльнасці, у тым ліку ў сферы IT, медыцыны, эканомікі.
Для выпускнікоў 9 класаў устаноўлены наступныя тэрміны прыёму дакументаў: на бюджэт - да 1 жніўня, на платнае - да 12 жніўня. Для выпускнікоў 11 класаў тэрміны іншыя: на бюджэтную форму навучання - да 6 жніўня, на платную - да 14.