3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У беларускіх школах з 1 верасня дзеці будуць здаваць тэлефоны на ўвесь вучэбны дзень

З 1 верасня ў школах Беларусі навучэнцам трэба будзе здаваць мабільныя тэлефоны на захоўванне на ўвесь вучэбны дзень. Пра гэта паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на прэс-службу Міністэрства адукацыі.
У ведамстве адзначылі, што ўжо ў гэтым навучальным годзе пачалася сістэмная работа па ўпарадкаванні выкарыстання мабільных тэлефонаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. "Дзяржаўным школьным стандартам забаронена выкарыстанне мабільнікаў падчас вучэбных заняткаў. Падчас гэтага навучальнага года былі створаны неабходныя камфортныя ўмовы для таго, каб школьнікі маглі здаваць тэлефоны ў спецыяльна абсталяваныя для іх месцы. Мы бачым сёння запыт бацькоў, якія выступаюць за тое, каб абмежаваць выкарыстанне мабільных тэлефонаў не толькі падчас вучэбных заняткаў, але і ў цэлым ва ўстановах адукацыі нашай краіны. Мамы і таты занепакоеныя, што ў сучасных дзяцей назіраецца залежнасць ад гаджэтаў: яны не хочуць мець зносіны, імкнуцца карыстацца інтэрнэт-падказкамі пры выкананні заданняў. Расце пакаленне, якое адчувае пэўныя цяжкасці ў камунікацыі. Таму мы плануем, што з 1 верасня дзеці будуць мець магчымасць здаваць мабільныя тэлефоны ў спецыяльна абсталяваныя месцы на ўвесь перыяд знаходжання ў школе", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Як падкрэслілі ў міністэрстве, зараз службовымі інструкцыямі вызначаюцца работнікі школ, якія будуць адказваць за захаванасць тэлефонаў. "Тут можна быць спакойнымі, таму што практычна ўсе школы нашай краіны абсталяваныя відэаназіраннем. Ячэйкі з тэлефонамі будуць усталяваныя каля камер відэаназірання. Гэта стане дадатковай мерай забеспячэння захаванасці гаджэтаў", - дадалі ў ведамстве.