3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У храме-помніку Усіх Святых ушанавалі маладых спецыялістаў - медыкаў Мінскай вобласці
Прафесія міласэрнасці і дабрыні. 3 кастрычніка ў храме-помніку Усіх Святых ушанавалі маладых спецыялістаў-медыкаў Мінскай вобласці.
А гэта 70 спецыялістаў службы хуткай медыцынскай дапамогі, якія толькі пачалі прафесійную дзейнасць. У крыпце Усіхсвяцкага сабора адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў пахавання медыкаў, якія выконвалі свой абавязак у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасвячэнне ў прафесію ў знакавых мясцінах беларускай гісторыі - добрая традыцыя для супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя.
Маладыя спецыялісты медыцынскага профілю наведваюць мемарыяльны комплекс "Хатынь", Курган Славы, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сённяшняя сустрэча ва Усіхсвяцкім храме таксама знакавая і памятная для кожнага.
820 маладых спецыялістаў папоўнілі калектывы ўстаноў аховы здароўя Мінскай вобласці
Сёлета ў калектывы дзяржаўных медыцынскіх устаноў Мінскай вобласці прыйшлі 820 маладых спецыялістаў. На старце прафесійнага шляху вопытам з імі дзеляцца старэйшыя калегі, а такія нефармальныя сустрэчы духоўна ўзбагачаюць і аб'ядноўваюць людзей.