3.69 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
У Мінскі метрапалітэн паставяць 20 вагонаў да канца года
Мінскі метрапалітэн чакае да канца 2025 года 20 новых вагонаў ад расійскага Метровагонмаша. Гэтым разам плануецца, што яны будуць курсіраваць на другой лініі сталічнай падземкі.
Прадпрыемства з падмаскоўных Мыцішчаў уваходзіць у склад Трансмашхолдынга. Разам з уласнымі шырокімі кампетэнцыямі расіяне прымяняюць ў тым ліку беларускія тэхналогіі і камплектуючыя. Гэта як станкі з Мінска, так і, напрыклад, інтэлектуальныя распрацоўкі.
Летась, згодна з першым кантрактам, Трансмашхолдынг паставіў у беларускую сталіцу 28 вагонаў. Яны курсіруюць на трэцяй, Зеленалужскай лініі сталічнай падземкі. Пульт кіравання ў кабіне машыніста дапоўнены сэнсарнымі панэлямі і экранамі. У салоне адаптыўнае асвятленне і эрганамічныя сядзенні. Ёсць і іншыя бонусы.
На перспектыву Трансмашхолдынг разглядае магчымасць лакалізаваць сваю вытворчасць у Баранавічах. Тут змогуць збіраць у тым ліку і найноўшыя вагоны габарыту "Т" павышанай камфортнасці з высокім экспартным патэнцыялам.