3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінску высадзяць больш як 10 тыс. дрэў і 100 тыс. кустоў
У Мінску працягваюцца акцыі па навядзенні парадку і азеляненні. Гэтай восенню плануюць высадзіць больш як 10 тысяч дрэў і каля 100 тысяч кустоў.
Да марафона чысціні далучаюцца прадпрыемствы горада і неабыякавыя жыхары. Прыбіраюць лісце і высаджваюць зялёныя насаджэнні. Спецыялісты ЖКГ дапамогуць арганізаваць працу, а таксама забяспечаць матэрыялам і інвентаром.
Асенні марафон чысціні прадоўжыцца ў беларускай сталіцы да лістапада. Дзякуючы праекту "Зялёны двор разам" у Мінску ўжо навялі парадак амаль у 1,5 тыс. двароў, высадзілі сотні дрэў і кустоў.