3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Уборачная-2025: намалочана больш за 8,8 млн т збожжа разам з рапсам
8 млн 888 тыс. т збожжа разам з рапсам намалочана на 5 верасня ў Беларусі.
Па рэгіёнах карціна выглядае так: Віцебскай вобласці да мільённай адзнакі не хапае ўсяго 43 тыс. т. Уклад Мінскай вобласці ў агульны каравай - 2 млн 234 тыс. т, Гродзенскай - 1 млн 738 тыс. У засеках у Брэсцкага рэгіёна 1 млн 676 тыс. т, Магілёўскага - 1 млн 239 тыс. На рахунку Гомельскай вобласці 1 млн 44 тыс. т.
Масавая ўборачная збожжавых і зернебабовых па краіне завершана. Работы ідуць на астатніх 3 % плошчаў. Дзяржзаказ па харчовым збожжы выкананы на 92 %.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 5 % плошчаў, паралельна ідзе збор гародніны. Так, цукровыя буракі ўбралі з 9 % плошчаў, накапана 443 тыс. т караняплода. Бульбы ў краіне сабрана ўжо больш за 81 тыс. т.
Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая, чым у 2024 годзе, на 59,2 ц/га.