3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Універсітэты Беларусі адчыняць свае дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў 26 красавіка

Адзіны дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэтах Беларусі пройдзе 26 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Да сустрэчы з абітурыентамі і іх бацькамі гатовы не толькі педагогі і студэнты, але і заказчыкі кадраў, таму на мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з будучым працадаўцам. У кожнай установе вышэйшай адукацыі падрыхтавана ўнікальная праграма з экскурсіямі, майстар-класамі і мноствам інтэрактыву. Так што кожны абітурыент зможа выявіць сябе яшчэ да паступлення. Найбольшая цікавасць чакаецца ва ўстановах адукацыі інжынернай, педагагічнай, аграрнай і медыцынскай скіраванасці.
Акрамя таго, па кансультацыю наконт уступнай кампаніі заўсёды можна звярнуцца на гарачыя лініі, якія працуюць у ВНУ і Міністэрстве адукацыі.
Адзіны дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэтах сёлета праводзіцца ўжо другі раз. У сакавіку ён сабраў больш за 30 тыс. наведвальнікаў і 800 арганізацый - заказчыкаў кадраў.