3.77 BYN
2.97 BYN
3.49 BYN
Высоцкая: Ваенна-патрыятычныя клубы ўнутраных войскаў даюць дзецям усебаковае развіццё
"Маладая гвардыя" выходзіць на інфармацыйны фронт. 7 ліпеня закадравае жыццё студый Белтэлерадыёкампаніі прыадкрылася для юных карэспандэнтаў з ваенна-патрыятычных клубаў унутраных войскаў.
Дзеці прыбылі з розных куткоў Беларусі на ваенна-палявы збор і атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці вядучых і рэпарцёраў. Экскурсіі па студыях, майстар-класы, першыя спробы чытання з суфлёра і здымкі трэндавых ролікаў для сацсетак - усё гэта стала часткай іх медыяпрактыкі.
Працу імправізаванай школы арганізавалі актывісты жаночага руху медыяхолдынга.
Алеся Высоцкая, загадчыца аддзела рэпарцёраў тэлеканала "Першы інфармацыйны", член праўлення Беларускага саюза жанчын:
"Ваенна-патрыятычныя клубы ўнутраных войскаў сёння даюць дзецям усебаковае развіццё. І нам вельмі падабаецца, што Беларускі саюз жанчын і актывісты жаночага руху нашага медыяхолдынга Белтэлерадыёкампаніі не проста назіральнікі працэсаў, але і актыўныя ўдзельнікі. І школа журналістыкі таму прыклад. Мы рады, што можам гэтых заматываваных дзяцей, самых лепшых выхаванцаў клубаў, акунуць у гэты чароўны свет закадравага жыцця і тэлебачання".
Праект рэалізуецца другі раз. Гэта важны крок у падтрымцы юных медыялідараў. Ваенна-патрыятычны рух набірае папулярнасць, толькі ва ўнутраных войсках па ўсёй краіне дзейнічае ўжо 21 клуб. І гэтымі днямі на ваенна-палявым зборы "маладагвардзейцы" паказваюць, чаму навучыліся.