3.72 BYN
2.98 BYN
3.48 BYN
"За гэтай сустрэчай будць і іншыя". Такое меркаванне выказаў амерыканскі палітолаг
На Алясцы адбылася гістарычная сустрэча лідараў Расіі і ЗША, і абодва прэзідэнты прызналі яе вельмі прадуктыўнай
Стыў Самарын, палітолаг (ЗША): "Гістарычная сустрэча на Алясцы адбылася, нягледзячы на шматлікія спробы яе сарваць і націск з боку еўрапейскіх лідараў на прэзідэнта Дональда Трампа. Тым не менш сустрэча прайшла, і абодва прэзідэнты прызналі яе вельмі прадуктыўнай. Трамп у сваіх наступных выступленнях неаднаразова падкрэсліваў, што сустрэча была не толькі прадуктыўнай, але і дае вялікія спадзяванні".
Палітолаг адзначыў, што заключыць здзелку не ўдалося, спыніць канфлікт таксама не атрымалася, але гэта была сустрэча прэзідэнтаў, а не чараўнікоў, якія могуць адным узмахам палачкі спыніць тое, што развівалася гадамі. Галоўнае - закладзены першы камень у фундамент міру. За гэтай сустрэчай, несумнеўна, адбудуцца і іншыя.
"У выніку мы можам спадзявацца, што пры такім падыходзе атрымаецца ўстанавіць мір, падпісаць мірны дагавор, і гэты канфлікт застанецца ў мінулым. Будзем спадзявацца, што ён ніколі больш не паўторыцца", - выказаў упэўненасць палітолаг з ЗША.