3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Заслаўль рыхтуецца да абласных "Дажынак"
Заслаўль рыхтуецца сустрэць абласное свята "Дажынкі". Перадавікоў вытворчасці павіншуюць 20 верасня.
У святочнай карце - гістарычныя рэканструкцыі, фестываль духоўнай музыкі, ушаноўванне лепшых хлебаробаў.
Да ўрачыстасцяў неабходна навесці гарадскі глянец - у Заслаўлі ідуць будаўнічыя і рамонтныя працы.
На карце горада - спадарожніка Мінска з'явіцца новы музей пад адкрытым небам "Заслаўль у эпохах". Дарэчы, святочныя мерапрыемствы захопяць адразу некалькі гарадоў. З 20 верасня па 2 кастрычніка гасцей запрашаюць на свята мастацкіх рамёстваў "Слуцкія паясы", фестываль "У Шэметава ў Шастаковічаў" і "Мелодыі ўздзенскай восені". Гэты год для Заслаўля юбілейны. 1040 гадоў са дня заснавання горада супадае са святкаваннем абласных "Дажынак".
У 2025 годзе абласной фестываль-кірмаш пройдзе ў 6 гарадах Беларусі. Акрамя Заслаўля "Дажынкі" зазірнуць у Белаазёрск, Чашнікі, Лельчыцы, Ваўкавыск і Крычаў.