3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Журналістаў Мінска ўшаноўвалі ў Мінгарвыканкаме напярэдадні прафесійнага свята
Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў тэлебачання, радыё і сувязі - сталічных журналістаў - 5 мая павіншавала кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Сярод лаўрэатаў і ўладальнікаў спецыяльнай падзякі і супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі - інжынер відэамантажу "Першага інфармацыйнага" Міхаіл Бурнос і намеснік загадчыка аддзела карэспандэнцкай сеткі Аксана Шыдлоўская.
Міхаіл Бурнос, інжынер відэамантажу канала "Першы інфармацыйны" Белтэлерадыёкампаніі: "Прыемна было атрымаць узнагароду, асабліва з рук мэра. Насамрэч дзякуй усім, хто мае дачыненне. Працую над выпускамі навін, а таксама над праектам "Твой горад", якіх выйшла ўжо цэлых 85 выпускаў".
Арцём Цуран, старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў: "Вельмі важна, што і вы разумееце, як працуе гэты вельмі вялікі арганізм жыцця горада Мінска. Гэта і пытанні жыццезабеспячэння, бяспекі, жыллёва-камунальная гаспадарка, адукацыя, ахова здароўя, транспарт. Гэтых усіх кірункаў мора. І ў іх усіх трэба знайсці менавіта тое, што хвалюе чалавека, знайсці таго, хто гэта правільна растлумачыць. І вось з гэтай працай, я ўпэўнены, мы спраўляемся з вамі разам".
Сумесная праца дапамагае паглядзець на Мінск з самых розных ракурсаў і падкрэсліць праўдзівасць інфармацыі.















