3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Звыш 2 тыс. вайскоўцаў і 450 адзінак тэхнікі. У Беларусі далі старт сумесным вучэнням АДКБ
У Беларусі стартавалі сумесныя вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон". Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася на плошчы Перамогі ў Віцебску. Таксама дэлегацыі ўсклалі кветкі да помніка "Дэсантнікам усіх пакаленняў".
Задумка вучэнняў, старт якім 31 жніўня быў дадзены ў Віцебску, цесна звязана з канцэпцыяй стратэгічнага вучэння "Захад-2025". Асноўная задача Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання - забяспечыць разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў. Падчас вучэнняў будуць адпрацаваны комплексныя задачы, звязаныя з гарантаваннем грамадскай бяспекі, стварэннем умоў для процідзеяння знешняй агрэсіі, а таксама з акцэнтам на барацьбу з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі. Кожны воінскі кантынгент прадэманструе свае магчымасці (падрабязнасці ў відэа).